Патрабаванні да сістэмы
Microsoft Windows
Праграмныя і апаратныя патрабаванні для ўсталёўкі LibreOffice ў сістэме Windows наступныя:
- Windows Server 2012 through 2022, Windows 10 or 11 (LibreOffice is fully supported on Windows 11)
- Pentium-compatible PC
- 256 МБ аператыўнай памяці (рэкамендуецца 512 МБ аператыўнай памяці)
- Да 1,5 ГБ даступнай прасторы на цвёрдым дыску
- Разрозненне 1280x800, не менш за 256 колераў
Для працэсу ўстаноўкі патрэбныя правы адміністратара. Рэкамендуецца стварыць рэзервовую копію сістэмы і дадзеных перад выдаленнем або ўстаноўкай праграмнага забеспячэння.
Для некаторых функцый праграмнага забеспячэння, але не для большасці, патрабуецца Java. У прыватнасці, Java патрабуецца для Base.
Apple macOS
Праграмныя і апаратныя патрабаванні для ўстаноўкі на камп’ютар Apple macOS наступныя:
- macOS 11 or newer
- Intel або Apple silicon працэсар
- 512 MБ АЗУ
- Да 800 MБ даступнай прасторы на дыску
- Графічная прылада з разрозненнем 1280x800 і 256 колерамі
Стварэнне рэзервовай копіі вашай сістэмы і дадзеных перад выдаленнем або ўстанаўленнем праграм - гэта рэкамендаваная практыка.
Заўвагі:
- Для некаторых функцый праграмнага забеспячэння, але не для большасці, патрабуецца Java. У прыватнасці, Java патрабуецца для Base.
- З-за праблемы існуюць наступныя абмежаванні для Java: на macOS 10.10 і навейшых версіях JRE не знойдзена, патрабуецца JDK.
- LibreOffice 4.3 усё яшчэ можа працаваць на OS X 10.6+, але, калі ласка, майце на ўвазе, што гэтая падтрымка скончылася, калі версія 4.3 была спынена 27 мая 2015 г..
GNU/Linux
Як правіла, рэкамендуецца ўсталёўваць LibreOffice з дапамогай метадаў устаноўкі, рэкамендаваных вашым канкрэтным дыстрыбутывам Linux (напрыклад, з дапамогай Цэнтра праграмнага забеспячэння Ubuntu ў выпадку Ubuntu Linux). Гэта звычайна найпрасцейшы спосаб атрымаць устаноўку, аптымальна інтэграваную ў вашу сістэму. Насамрэч, LibreOffice можа быць ужо ўсталяваны па ўмаўчанні пры першапачатковай устаноўцы аперацыйнай сістэмы Linux.
Праграмы, што падтрымліваюцца суполкай LibreOffice, прызначаны для карыстальнікаў са спецыяльнымі патрэбамі і для незвычайных выпадкаў.
Патрабаванні да праграмнага і апаратнага забеспячэння для ўстаноўкі ў Linux наступныя:
- Ядро лінукс версіі 4.18 або большай
- glibc2 версіі 2.27 або вышэй
- Pentium-compatible PC
- 256MБ АЗУ (рэкамендуем 512 MБ АЗУ)
- Да 1.55 ГБ даступнай прасторы на дыску
- X Server з 1280x800 раздзяляльнасцю, з не менш чым 256 колераў
- GNOME with the ATK package (required for support for assistive technology [AT] tools), or another compatible GUI (such as KDE, among others)
Для некаторых функцый праграмнага забеспячэння, але не для большасці, патрабуецца Java. У прыватнасці, Java патрабуецца для Base.
Стварэнне рэзервовай копіі вашай сістэмы і дадзеных перад выдаленнем або ўстанаўленнем праграм - гэта рэкамендаваная практыка.
Android/Linux
Паглядзіце LibreOffice Viewer для Android.
Іншыя аперацыйныя сістэмы
Зборкі LibreOffice, прадастаўленыя супольнасцю, даступныя для іншых аперацыйных сістэм, такіх як BSD. Для атрымання дадатковай інфармацыі, калі ласка, глядзіце пашыраныя сістэмныя патрабаванні на TDF Wiki.