Частыя пытанні (FAQ)
Заўвага: Гэтая старонка прысвечана агульным пытанням аб загрузцы LibreOffice, яго ліцэнзіі і тым, як працуе праект. Каб атрымаць тэхнічную дапамогу па самой праграме, калі ласка, глядзіце нашы FAQ на вікі, а таксама наш вэб-сайт Ask LibreOffice.
Я ахвяраваў, але ўсё яшчэ не магу спампаваць LibreOffice — дзе я магу яго атрымаць?
Па-першае, дзякуем за ваша ахвяраванне! Мы вельмі ўдзячныя. Ахвяраванні неабавязковыя, і вы заўсёды можаце спампаваць LibreOffice бясплатна. На старонцы спампоўкі, пасля націскання кнопкі «Спампаваць», вы ўбачыце спасылку на наступнай старонцы, над паведамленнем аб ахвяраванні, вось так:
Наўпрост націсніце на спасылку, каб пачаць спампоўку LibreOffice. Калі праблемы ўсё яшчэ ўзнікаюць, праверце, ці не перашкаджае ваш браўзер, аперацыйная сістэма або праграмнае забеспячэнне бяспекі спампоўцы. Вы таксама можаце звязацца з download@libreoffice.org і паведаміць версію вашай аперацыйнай сістэмы, і мы дашлем вам прамую спасылку.
Чаму LibreOffice бясплатны? Ці ёсць нейкая падводныя камяні?
LibreOffice — гэта бясплатнае праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам, распрацаванае сусветнай супольнасцю. Вы можаце выкарыстоўваць, дзяліцца і змяняць праграмнае забеспячэнне ў адпаведнасці з Mozilla Public License 2.0. LibreOffice бясплатны, таму што супольнасць вакол яго клапоціцца пра адкрытыя стандарты і ліквідацыю лічбавага разрыву — стварэнне свету, дзе кожны мае доступ да магутных інструментаў з адкрытым зыходным кодам.
Ці магу я выкарыстоўваць LibreOffice у сваім бізнэсе?
Так — незалежна ад таго, ці гэта адзін камп’ютар у вашым хатнім офісе, ці больш за 10 000 камп’ютараў у прадпрыемстве, вы можаце карыстацца LibreOffice без аплаты ліцэнзійных збораў. Для больш маштабных разгортванняў мы настойліва рэкамендуем разгледзець варыянты прафесійнай падтрымкі, якія даюцца распрацоўшчыкамі, кансультантамі і прафесійнымі трэнерамі LibreOffice.
Чаму LibreOffice не ўключае паштовы кліент?
Пакуль што няма планаў распрацоўваць паштовы кліент унутры LibreOffice, бо ўжо існуюць выдатныя бясплатныя паштовыя кліенты з адкрытым зыходным кодам. Мы хутчэй засяроджваемся на LibreOffice, нашым асноўным прадукце, і імкнёмся палепшыць інтэграцыю з існуючымі рашэннямі.
Ці зможаце вы дадаць пэўную функцыю?
Паколькі LibreOffice — гэта праграма з адкрытым зыходным кодам, распрацаваная супольнасцю, распрацоўшчыкі самі выбіраюць, якія функцыі яны хочуць дадаць, зыходзячы з уласных патрэб (ці патрэб кліентаў). Калі вы сапраўды жадаеце бачыць пэўную новую функцыю, падумайце аб фінансаванні рэалізацыі гэтай функцыі сертыфікаванымі распрацоўшчыкамі. Акрамя таго, калі ў вас ёсць тэхнічныя здольнасці, вы можаце далучыцца і працаваць над новымі функцыямі разам з астатняй часткай супольнасці. Мы цэнім вашу дапамогу і спадзяваемся на яе!
Як я магу паведаміць пра праблему з LibreOffice?
Калі вы выявілі памылку ў LibreOffice і жадаеце паведаміць пра яе нашай супольнасці па забеспячэнні якасці (QA), калі ласка, наведайце сістэму адсочвання памылак. Пры адпраўцы справаздачы праверце, ці ўплывае яна на апошнюю версію праграмнага забеспячэння, і калі так, падайце ў справаздачы падрабязную інфармацыю — версію аперацыйнай сістэмы, дакладныя крокі для ўзнаўлення праблемы і скрыншоты, калі неабходна. Дзякуй!
Я бачыў LibreOffice у продажы ў краме ці ў інтэрнэце — гэта ад вас?
See our page about alternative installation methods for information on our official releases distributed via app stores. LibreOffice is free and open source software and can be redistributed by other people, subject to the license. But if you want the official version from The Document Foundation, you should always either download it from our website or by visiting the app store links found on our website. Note that some of our Certified Developers provide their own versions of LibreOffice with long-term support options.