x

Далучайцеся

Сардэчна запрашаем! LibreOffice распрацаваны дружалюбнай супольнасцю, якая складаецца з соцень удзельнікаў па ўсім свеце. Гэта бясплатнае праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам, таму кожны можа вывучыць, як яно працуе, і дадаць паляпшэнні. Далучайцеся да нас сёння і дапамажыце нам зрабіць яго яшчэ лепшым!

Перад пачаткам працы рэкамендуецца запісацца на ўступнае інтэрв’ю з настаўнікам TDF [Ілмары Лаўхакангас] (адрас электроннай пошты: ilmari.lauhakangas@libreoffice.org).

Ужо з’яўляецеся ўдзельнікам? Далучайцеся да TDF!

Звярніце ўвагу, што ўдзельнікі могуць падаць запыт на грант для фінансавання свайго праекта.

Кароткія задачы

Маеце вольныя дзесяць ці дваццаць хвілін і жадаеце нам дапамагчы? Азнаёмцеся з гэтымі хуткімі заданнямі:

Усё яшчэ не ўпэўненыя? Адкажыце на некалькі пытанняў, каб даведацца што вы можаце зрабіць для LibreOffice.

Націскаючы кнопку ніжэй, вы згаджаецеся на прагляд кантэнту са старонніх сайтаў (YouTube) і на перадачу і апрацоўку вашых персанальных дадзеных, як пазначана ў [палітыцы прыватнасці YouTube] (https://policies.google.com/privacy).

Каманды

Распрацоўка

Кадзіраванне – Новыя функцыі – Выпраўленні памылак

  • Пстрыкніце тут каб атрымаць код, пагаварыць з распрацоўшчыкамі і пачаць працаваць над Easy Hacks

Дакументацыя

Кіраўніцтвы – Анлайн-даведка – Частыя пытанні (FAQ)

Інфраструктура

Паслугі – Інструменты – Абсталяванне

Інфраструктурай LibreOffice, напрыклад, вэб-сайтам, штогод карыстаюцца мільёны людзей. Далучайцеся да нашай суполкі і атрымайце досвед працы з маштабнай інфраструктурай!

Дызайн

Карыстальніцкі інтэрфейс – Карыстальніцкі досвед – Брэндынг

Пераклады і лакалізацыя

Больш за 100 моў – і будзе болей

  • Націсніце тут, каб даведацца пра нашы інструменты і супольнасці носьбітаў мовы

Забеспячэнне якасці

Выпраўленне памылак – Трыаж – Бібісект

  1. Зарэгіструйцеся ў Bugzilla, нашым інструменце для адсочвання памылак
  2. Усталюйце апошнюю версію LibreOffice
  3. Пачаць пацверджанне або паўторнае тэставанне паведамленняў аб памылках
  4. Далучайцеся да #libreoffice-qa у чаце Libera, калі вам патрэбна дапамога.

Маркетынг

Распаўсюджванне інфармацыі – Наведванне мерапрыемстваў – Стварэнне матэрыялаў

  1. Далучайцеся да нашага спісу рассылкі (адпраўце пустое паведамленне і выканайце інструкцыі)
  2. Прадстаўцеся (дзе вы знаходзіцеся і як вы хацелі б дапамагчы)
  3. Член каманды дасць вам некалькі ідэй для працы